Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Запаволенне тэмпаў росту ў асобных галінах і будаўніцтва жылля абмеркавалі ва ўрадзе

Эканоміка 04.12.2018 | 17:30
Фота з архіва
Фота з архіва

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі работы эканомікі Беларусі з пачатку 2018 года, чаканыя рэзультаты па яго выніках і ацэнка студзеня 2019-га разгледжаны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам прэм'ер-міністра, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Як адзначыў Сяргей Румас, у цэлым па выніках студзеня-кастрычніка эканоміка краіны развіваецца ў рамках важнейшых паказчыкаў прагнозу. Так, рост эканомікі на запланаваным узроўні - 103,5 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года, экспарт вырас на 18 працэнтаў, інфляцыя ў зададзеных параметрах - 4,2 працэнта. "Утрымліваецца высокі ўзровень рэальных грашовых даходаў насельніцтва - 107,8 працэнта, рэспубліканскі бюджэт выконваецца з прафіцытам Br5,2 млрд", - адзначаецца ў паведамленні на сайце ўрада.

"Разам з тым за кастрычнік страцілі 0,2 працэнтнага пункта, па 0,1 - у прамысловасці і ў сельскай гаспадарцы. Запавольваюцца тэмпы росту ў апрацоўчай прамысловасці, у будаўніцтве, у аптовым і рознічным гандлі, у сельскай гаспадарцы", - падкрэсліў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр звярнуў асаблівую ўвагу на зніжэнне тэмпаў у сельскай гаспадарцы. "Спасылкі на засушлівы год перашкаджаюць да гэтага часу "прырастаць" малаком. І мне незразумела, напрыклад, чаму па адной вобласці малако прырастае да мінулага года больш за 5 працэнтаў, па дзвюх іншых абласцях малако спадае больш за 5 працэнтаў", - адзначыў ён.

Паводле слоў Сяргея Румаса, заданне па будаўніцтве жылля выканана менш як на 70 працэнтаў ад устаноўленага аб'ёму, хоць запэўніванні ёсць, што ў бягучым годзе 4 млн кв.м будзе здадзена.

Прэм'ер-міністр таксама канстатаваў, што чатыры рэгіёны краіны ідуць ніжэй за прагноз па росце ВРП. Да Магілёўскай і Гомельскай абласцей, чыю работу разглядалі на пасяджэнні Савета Міністраў па выніках студзеня-верасня, далучыліся Брэсцкая і Мінская вобласці.

Сяргей Румас нагадаў удзельнікам пасяджэння, што ўрад - гэта калегіяльны орган. Але адказнасць ва ўсіх за даручаныя ўчасткі персанальная. "Ужо некалькі разоў мы тут чулі, што ўсе заданні будуць выконвацца, але, на жаль, чатыры месяцы работы паказваюць, што мы гэту планку пастаянна спрабуем панізіць", - рэзюмаваў прэм'ер-міністр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.