Фота з архіва
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Савеце Міністраў абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў газавай сферы, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе ўрада па выніках рабочай сустрэчы Віктара Каранкевіча з кіраўніком ПАТ "Газпрам" Аляксеем Мілерам.
Размова ішла аб падрыхтоўцы кампаніяй "Газпрам трансгаз Беларусь" аб'ектаў газатранспартнай інфраструктуры рэспублікі да асенне-зімовага перыяду. Адзначана, што работа, у тым ліку запампоўванне газу ў падземныя сховішчы Беларусі, вядзецца ў адпаведнасці з графікам.
"Выконваемы комплекс мерапрыемстваў дасць магчымасць надзейна забяспечваць спажыўцоў неабходнымі аб'ёмамі газу ў час ацяпляльнага сезона", - расказалі ў прэс-службе.
ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" - 100-працэнтнае даччынае прадпрыемства ПАТ "Газпрам", забяспечвае эксплуатацыю газатранспартнай сістэмы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.-0-
