Сцяг Нядзеля, 21 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 чэрвеня 2024, 19:59

"Замыкацца ў сабе нельга". На што арыентаваны кіраўнік Мінбудархітэктуры ў супрацоўніцтве з Расіяй

Фота з архіва
Фота з архіва
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Замыкацца ў сабе нельга. На гэтым пры абмеркаванні перспектыў супрацоўніцтва архітэктурных супольнасцей Беларусі і Расіі зрабіў акцэнт міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч, паведамілі БЕЛТА ў ведамстве.

Кіраўнік Мінбудархітэктуры і народны архітэктар Расіі, прэзідэнт Маскоўскага аддзялення Міжнароднай акадэміі архітэктуры (МААМ) Андрэй Бокаў наведалі УП "Інстытут Белдзяржпраект". Расійскаму госцю прадэманстравалі архітэктурна-канструктарскую майстэрню і філіял кафедры архітэктурнага факультэта БНТУ. Заслужаны архітэктар быў уражаны матэрыяльна-тэхнічнай базай, створанай для навучання будучых спецыялістаў. Потым адбылася дыскусія з удзелам работнікаў прадпрыемства.

Андрэю Бокаву прадэманстравалі ключавыя праекты, рэалізаваныя інстытутам, уключаючы рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу "Хатынь", а таксама расказалі аб праектах, па якіх цяпер вядзецца актыўная работа. Як адзначыў кіраўнік Мінбудархітэктуры, звяртаючыся да прэзідэнта МААМ, беларускім і расійскім будаўнікам і архітэктарам неабходны абмен думкамі.

"Мы маем пэўную школу, якую вы сёння ахарактарызавалі даволі высока. Але замыкацца ў сабе нельга. Трэба сумесна ісці наперад. Інстытут "Белдзяржпраект" удастоены гонару папрацаваць з вамі. Упэўнены, супрацоўнікі набяруцца вопыту, і мы выйдзем на новы ўзровень, зрабіўшы такія візіты рэгулярнымі", - дадаў Руслан Пархамовіч.

Народны архітэктар Расіі таксама адзначыў неабходнасць аднаўлення адносін, якія звязвалі ў ранейшыя гады беларускую і расійскую прафесійныя супольнасці.

"Людзі майго пакалення ўзаемадзейнічалі вельмі інтэнсіўна, мы ўсе былі знаёмыя, абменьваліся меркаваннямі. Гэта рабіла нас больш інфармаванымі і дапамагала расці прафесійна. Наша прафесія не можа жыць у стане самаізаляцыі. Наш абавязак - і беларускіх, і расійскіх калег - усё гэта адрадзіць. Сёння мы робім крок да гэтага", - лічыць Андрэй Бокаў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі