Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 студзеня 2020, 10:19

Залаты запас Беларусі за год вырас да 42,2 т

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Залаты запас Беларусі за 2019 год вырас да 42,2 т (залатога эквіваленту), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага банка Беларусі.

За мінулы год залаты запас вырас на 1 т (на 1 студзеня 2019 года гэты паказчык складаў 41,2 т).

Залаты запас - гэта каштоўныя металы ў выглядзе банкаўскіх зліткаў, якія знаходзяцца ў веданні Нацыянальнага банка і з'яўляюцца часткай Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў Беларусі.

Наяўнасць залатога запасу падтрымлівае давер рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў да здольнасці Нацбанка і ўрада выконваць свае фінансавыя абавязацельствы і праводзіць манетарную палітыку. Таксама каштоўныя металы могуць быць выкарыстаны ў выпадку неабходнасці шляхам іх продажу, абмену альбо выкарыстання ў разліках.

Каштоўнасці залатога запасу захоўваюцца ў Цэнтральным сховішчы Нацбанка, а таксама размяшчаюцца на рахунках і ў дэпазітах за мяжой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі