Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 чэрвеня 2024, 12:58

Законапраект аб спажывецкім крэдыце паступіў у Палату прадстаўнікоў

Фота з архіва
Фота з архіва
7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраект "Аб спажывецкім крэдыце (мікрапазыцы)" паступіў у Палату прадстаўнікоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Праект закона распрацаваны ў мэтах паляпшэння адносін у галіне крэдытавання і мікрафінансавання фізічных асоб, а таксама павышэння якасці фінансавых паслуг і дадатковай абароны спажыўцоў.

У ліку асноўных навацый законапраекта - абавязак банкаў (мікрафінансавых арганізацый) інфармаваць заяўніка да заключэння дагавора спажывецкага крэдыту (мікрапазыкі) аб перавышэнні памеру ўстаноўленых паказчыкаў даўгавой нагрузкі (забяспечанасці крэдыту) для прыняцця заяўнікам узважанага рашэння. У абавязкі банкаў таксама будзе ўваходзіць прадастаўленне грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, адтэрміноўкі плацяжу па дагаворы на тэрмін не меншы за тры месяцы.

У праекце закона існуючыя падыходы да парадку прадастаўлення мікрапазык уніфікаваны з падыходамі да прадастаўлення спажывецкіх крэдытаў.

"Кіраўніком дзяржавы даручана палатам парламента пры разглядзе законапраекта ўважліва і крытычна падысці да разгляду пытання", - падкрэслілі ў прэс-службе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі