Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 кастрычніка 2020, 14:47

Закладка бульбы ў стабфонды ўжо выканана больш як на 70 працэнтаў - МАРГ

23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Закладка бульбы ў стабілізацыйныя фонды ўжо выканана больш як на 70 працэнтаў, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання - начальнік аддзела спажывецкага рынку Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Наталля Мельнікава ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Для гарантаванага забеспячэння спажывецкага рынку ў міжсезонны перыяд прадукцыя закладваецца ў стабілізацыйныя фонды. Аблвыканкамы і Мінгарвыканкам самастойна вызначаюць аб'ём закладкі ў стабфонды, пералік пастаўшчыкоў і сховішчаў, штомесячныя графікі расходавання. На міжсезонны перыяд 2020-2021 гадоў будзе закладвацца 27 тыс. т бульбы, 35 тыс. т іншай агародніны, 8 тыс. т садавіны. Ужо закладзены 71 працэнт бульбы, 39 працэнтаў іншай агародніны, 70 працэнтаў садавіны. Закладка будзе завершана на 15 лістапада", - сказала Наталля Мельнікава.

Паводле яе слоў, доля закладкі прадукцыі раслінаводства ў стабфонды нязначная ў параўнанні з аб'ёмам вытворчасці. Па бульбе гэта каля 2,5 працэнта, агародніне - 6 працэнтаў, садавіне - 5 працэнтаў. "Аб'ёмы закладкі ў нас у бягучым годзе ніжэйшыя, чым у 2019-м. Адна з прычын - пастаўкі ў арганізацыі гандлю па прамых дагаворах. Паўплывалі таксама развіццё асабістых падсобных гаспадарак, правядзенне працэдуры закупак бюджэтнымі арганізацыямі, наяўнасць уласных сховішчаў у сельгасвытворцаў", - адзначыла прадстаўнік МАРГ.

"З боку дзяржавы прымаюцца меры, накіраваныя на захаванне пастаяннай наяўнасці свежай плодаагародніннай прадукцыі і яе продаж насельніцтву па даступнай цане. Сёння ў магазінах з універсальным асартыментам тавараў свежай агародніны і садавіны павінна быць да 22 найменняў, салёных і квашаных - да 6, хутказамарожанай прадукцыі - да 45 (у залежнасці ад тыпу гандлёвага аб'екта і яго плошчы). Акрамя таго, дзейнічае дзяржаўнае рэгуляванне цэн. Хачу адзначыць, што цяпер цэны на імпартныя фрукты выраслі, а на сезонную прадукцыю знізіліся на 25 працэнтаў", - звярнула ўвагу Наталля Мельнікава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі