ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 5 снежня 2023
Мінск -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 верасня 2023, 18:54

Заяц: перад галіной жывёлагадоўлі пастаўлены не касмічныя, а цалкам дасягальныя задачы

22 верасня, Салігорск /Кар. БЕЛТА/. Задачы, пастаўленыя перад галіной жывёлагадоўлі, не касмічныя, а цалкам рэальныя. Упэўненасць у гэтым выказаў віцэ-прэм'ер Леанід Заяц на пленарным пасяджэнні рэспубліканскага семінара-нарады аб развіцці жывёлагадоўлі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэм'ер комплексна і падрабязна далажыў аб выніках работы і стратэгіі развіцця галін жывёлагадоўлі, у тым ліку птушкагадоўлі, свінагадоўлі, племянной справы. Аб сітуацыі з малочнатаварнымі фермамі ён расказаў, што ў Беларусі на гэты момант іх налічваецца каля 3,3 тыс., з якіх 1,6 тыс. - гэта высокатэхналагічныя комплексы. "Горш за ўсё ідуць справы з мадэрнізацыяй МТФ у Віцебскай вобласці, дзе ёсць усяго 97 сучасных комплексаў, або 16 працэнтаў ад наяўнасці ўсіх ферм", - звярнуў увагу віцэ-прэм'ер. Ён паведаміў, што 1,6 тыс. ферм застаюцца тэхналагічна ўстарэлымі і высоказатратнымі. У бліжэйшы час запланавана пабудаваць і рэканструяваць больш за 600 комплексаў.

Задачы, пастаўленыя перад галіной, віцэ-прэм'ер лічыць цалкам рэальнымі і дасягальнымі, асабліва з улікам існуючай матэрыяльна-тэхнічнай базы ў жывёлагадоўлі. "Кожны год мы прыбаўляем новымі комплексамі, пагалоўем і прадукцыйным пагалоўем. Так, ёсць недахопы, і іх нямала. Але мы разумеем, што неабходна з імі змагацца і ўсе настроены на тое, каб гэтыя паказчыкі былі пацверджаны. Гэта не касмічныя, не завоблачныя паказчыкі, а сярэднестатыстычныя па галіне вынікі - 2,1 млн т мяса, я лічу, цалкам рэальна мы можам атрымаць, як і 10,5 млн т малака", - сказаў ён.

Як растлумачыў Леанід Заяц, зыходзячы з таго, што колькасць дойнага пагалоўя ў краіне цяпер 1,4 млн, трэба выйсці на прадукцыйнасць 7,5 тыс. кг на карову ў год, гэта значыць, прыбавіць 2 т да ўжо дасягнутага паказчыка. Ён упэўнены, што да канца года прадукцыйнасць павінна вырасці на 500 кг і ў далейшым гэта пазітыўная дынаміка прадоўжыцца.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, каб прымаліся ўсе меры для забяспечанасці жывёлы кармавой базай у поўнай меры і захаванасці пагалоўя. Калі неабходна, то трэба пераводзіць маладняк з тых гаспадарак, што не спраўляюцца, туды, дзе гатовы нарасціць пагалоўе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі