Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 жніўня 2024, 09:04

Захаванасць пагалоўя, якасныя кармы, новыя МТФ. Шулейка пра задачы галіны жывёлагадоўлі

Фота з архіва
Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эфіры тэлеканала "Беларусь 1" намеснік прэм'ер-міністра Юрый Шулейка расказаў, якія задачы стаяць перад галіной жывёлагадоўлі, паведамляе БЕЛТА.

Захаванасць пагалоўя - адна з важнейшых задач для галіны. "Гэта нашы рэзервы. Гэта самае галоўнае, дзе мы сёння можам павялічваць, захаваўшы гэту жывёлу, захаваўшы карову, захаваўшы цяля, выгадаваўшы яго на мяса або перавесці яго ў далейшым у дойную карову", - адзначыў ён.

У гэтай рабоце ёсць некалькі асноўных момантаў - кармленне, догляд і ветэрынарыя. "Гэты догляд становіцца асноўным у далейшым для таго, каб захаваць жывёлу, даць ёй жыццё і атрымаць канечны рэзультат, а не адправіць на ўтыль", - звярнуў увагу Юрый Шулейка.

Аднак ёсць выпадкі, калі гэтыя моманты не выконваюцца. "Вядома, асноўныя адказчыкі за ўсё гэта самі гаспадаркі, кіраўнікі гаспадарак, раёнаў, вобласці, - сказаў ён. - Якія патрэбны меры? Я думаю, што стабілізацыя ў бліжэйшы час адбудзецца. Падыходы, меры фактычна вызначаны. Будзем далей працаваць для таго, каб захоўваць пагалоўе і ўздымаць эфектыўнасць жывёлагадоўлі і вытворчасць малака".

Нарыхтоўка якасных кармоў - яшчэ адзін важны напрамак у захаванні пагалоўя БРЖ. "Мы ўжо больш нарыхтавалі травяністых кармоў і маем 13,1 кармавой адзінкі (на ўмоўную галаву жывёлы. - Заўвага БЕЛТА), гэта на 2,5 больш. Прычым, калі паглядзець усе вобласці, то раўнамернасць нарыхтоўкі кармоў у гэтым годзе істотна раўнейшая. Тыя вобласці, якія ў мінулым годзе, на жаль, ад умоў надвор'я пацярпелі, сёння дэманструюць аднаўленне назапашвання, якое будзе ў далейшым, - дадаў намеснік прэм'ер-міністра. - Мы павінны выйсці ў сярэднім недзе пад 33 кармавыя адзінкі, што забяспечыць добрую зімоўку жывёлы".

Як адзначыў Юрый Шулейка, у краіне трэба ўбраць амаль 1 млн га на сілас. "Уборка пачалася ўжо. Ураджайнасць біялагічную і па зярнятах, і па масе мы бачым не меншую за мінулы год. Гэта значыць мы будзем разумець, што зерня мы атрымаем больш за 2 мільёны і каля 20 мільёнаў - гэта ўжо зялёная маса непасрэдна, якую мы будзем складваць у сіласныя траншэі, - рэзюмаваў ён. - Вынік павінен быць, мы на яго працуем".

Не менш важныя і ўмовы ўтрымання жывёлы. У Беларусі рэалізуецца праграма па ўзвядзенні сучасных малочнатаварных комплексаў і ферм. "Мы працуем у розных напрамках. Прадпрыемствы самастойна будуюць, рэканструююць. Ёсць дзяржаўная праграма: гэта рашэнне кіраўніка дзяржавы па 10 ферм штогод здаваць у кожнай вобласці. Акрамя таго, рознымі пускавымі комплексамі, самастойна мы ўвядзём як мінімум 80 малочнатаварных ферм і комплексаў. Наступны віток, які нам кіраўнік дзяржавы ставіць, мы планавалі да 2030 года завяршыць. Нам тэрміны змяншаюцца. Мы за тры гады павінны фактычна перайсці на стойлавае ўтрыманне жывёлы і забяспечыць усю тэхналогію даення",-  падзяліўся планамі Юрый Шулейка.

Скарачэнне тэрмінаў рэалізацыі праграмы зроблена не выпадкова. "Ёсць сілы, ёсць набыты вопыт будаўніцтва, які мы ўжо дэманструем у вобласці, ёсць розныя ўзроўні праекта, у тым ліку паўторна прымяняльныя, - адзначыў віцэ-прэм'ер. - Таму тэмпы вытворчасці малака на будучую пяцігодку закладваюцца даволі сур'ёзна".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі