Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 мая 2021, 12:44

Загрузка ААТ "Нафтан" і выпуск прадукцыі ідуць у штатным рэжыме

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Загрузка ААТ "Нафтан" і выпуск прадукцыі ідуць у штатным рэжыме. Такая інфармацыя размешчана на сайце газеты прадпрыемства, паведамляе БЕЛТА.

"Загрузка завода і выпуск прадукцыі ідуць у штатным рэжыме ў адпаведнасці з бізнес-планам. За два тыдні мая перапрацавана амаль 300 тыс. т нафты. Забеспячэнне сыравінай ажыццяўляецца ў адпаведнасці з зацверджаным графікам", - гаворыцца ў паведамленні.

Будаўніча-мантажныя работы на асноўнай устаноўцы запаволенага каксавання з тэрмінамі рэалізацыі ў маі знаходзяцца на завяршальнай стадыі. Да канца бягучага года комплекс запаволенага каксавання будзе ўведзены ў эксплуатацыю поўнасцю, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы завода па выпуску светлых нафтапрадуктаў і істотна знізіць негатыўнае ўздзеянне вытворчасці на навакольнае асяроддзе.

Таксама прадаўжаюцца работы па рэканструкцыі ўстановак комплексу "Гідракрэкінг" і капітальным рамонце цэхаў нумароў 101, 105, 106 завода "Палімір".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі