Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 снежня 2020, 12:51

Забарона на пластыкавы посуд у грамадскім харчаванні не акажа істотнага ўплыву на цэнавую сітуацыю - МАРГ

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Забарона на выкарыстанне некаторых відаў аднаразовага пластыкавага посуду ў грамадскім харчаванні, уведзеная з 2021 года, не акажа істотнага ўплыву на цэнавую сітуацыю. Аб гэтым заявіў начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Міхаіл Жыгала ў час круглага стала ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

З 1 студзеня 2021 года ў грамадскім харчаванні будзе забаронена выкарыстанне аднаразовых пластыкавых відэльцаў, лыжак, нажоў, палачак для размешвання напіткаў, кубкаў, трубачак (саломінак) для напіткаў, упакоўкі для прадукцыі грамадскага харчавання і харчовых прадуктаў (кантэйнеры, латкі, скрынкі, ланч-боксы, корэксы, ёмістасці, бутэлькі), за выключэннем упакоўкі для кулінарных паўфабрыкатаў і кандытарскіх вырабаў. "Да падрыхтоўкі забароны мы падышлі грунтоўна. У канцы 2019 года быў праведзены шматфактарны дэталёвы аналіз па чатырох секцыях: вытворчасць, імпарт, цэнавая сітуацыя і ўздзеянне гэтай меры на бізнес. Аналіз паказаў, што ўвядзенне гэтай забароны не акажа істотнага ўплыву на цэнавую сітуацыю і фінансава-эканамічныя паказчыкі дзейнасці аб'ектаў грамадскага харчавання", - сказаў Міхаіл Жыгала.

"У канцы 2019 года мы ўбачылі недастатковую актыўнасць у галіне вытворчасці ўпакоўкі і адразовага посуду з экалагічна бяспечных матэрыялаў. Уводзячы забарону, мы імкнуліся да таго, каб такую прадукцыю выраблялі ў Беларусі, а не імпартавалі з-за мяжы. У бягучым годзе былі прыняты меры па арганізацыі вытворчасці посуду і ўпакоўкі з экалагічна бяспечных матэрыялаў на тэрыторыі нашай краіны", - адзначыў начальнік упраўлення. На сайце МАРГ размешчаны спіс вытворцаў і пастаўшчыкоў такой упакоўкі і посуду.

Згодна з аналізам рынку, патрэбнасць у аднаразовым пластыкавым посудзе ў сектары грамадскага харчавання складала каля 200 млн адзінак у год. "Мы лічым, што ўвядзенне забароны дасць магчымасць мінімізаваць выкарыстанне пластыкавых вырабаў і знізіць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Аб'екты грамадскага харчавання адказна паставіліся да гэтага новаўвядзення і ўжо гатовы да яго", - дадаў Міхаіл Жыгала.

Па выніках першага квартала 2021 года МАРГ правядзе дэталёвы аналіз эфектыўнасці забароны. "На аснове вынікаў аналізу будзем прымаць меры па скарачэнні або пашырэнні пераліку забароненай да выкарыстання ў грамадскім харчаванні аднаразовага пластыкавага посуду, а таксама праецыраванні гэтай забароны на іншыя галіны, у тым ліку рознічны гандаль", - рэзюмаваў начальнік упраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі