Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 красавіка 2021, 13:35

За лепшае дасягненне ў будгаліне ўзнагароджаны 153 арганізацыі

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцамі і лаўрэатамі штогадовага рэспубліканскага прафесійнага конкурсу "На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь" сталі 153 арганізацыі. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання праходзіць сёння ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Ігар Касцюкоў паведаміў журналістам, што 2020 год для будаўнічага комплексу краіны быў даволі нядрэнным, як і ў цэлым мінулая пяцігодка. Паводле яго слоў, выкананы практычна ўсе паказчыкі, пабудавана больш за 20 млн кв.м жылля за мінулую пяцігодку, больш за 4 млн кв.м жылля ўведзена ў 2020 годзе, выканана асноўнае даручэнне кіраўніка дзяржавы па забеспячэнні жыллём шматдзетных сем'яў. Таксама дасягнуты нядрэнныя паказчыкі па экспарце паслуг, асвоены новыя віды будаўнічай прадукцыі, развіваюцца тэхналогіі, работнікі галіны атрымліваюць дастойную зарплату. "Таму можна смела сказаць, што галіна спрацавала дадатна. І сёння мы ўшаноўваем яе лепшых прадстаўнікоў, чыёй працай дасягнуты гэтыя паказчыкі. І мы адзначаем як спецыялістаў, так і працоўныя калектывы, філіялы і падраздзяленні. Сёння сярод пераможцаў прадстаўлены розныя прадпрыемствы, якія выконваюць агульнабудаўнічыя работы, праектаванне будынкаў і збудаванняў, спецыяльныя будаўнічыя, мантажныя, электрамантажныя і іншыя віды работ", - падкрэсліў першы намеснік міністра.

Старшыня Саюза будаўнікоў Мікалай Шарамет нагадаў: конкурс "На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь" праводзіцца штогод з 2003 года. Пераможцы будуць названы сёння па васьмі намінацыях: "Арганізацыя года", "Кіраўнік года", "Аб'ект года", "Экспарцёр года", "Тэхналогія года", "Прадукт года", "Энергазберажэнне" і "Развіццё рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў". "Усяго на конкурс пададзены заяўкі ад больш як 160 арганізацый. Менш за ўсё ў гэтым годзе было пададзена заявак на намінацыю "Экспарцёр года", але гэта звязана з ускладненнем сітуацыі на сусветным рынку з-за пандэміі. Мы сёння ўзнагароджваем пераможцаў і паралельна пачынаем весці падрыхтоўку да наступнага конкурсу па выніках 2021 года", - дадаў ён.

Сярод пераможцаў гэтага года ААТ "Радашковіцкі керамічны завод", Мінскае абласное камунальнае УП "Інстытут "Барысаўпраект", ААТ "Спецбудмеханізацыя", УП "Сельскі будаўнічы камбінат", ТАА "Будаўнічая кампанія АЛМАЗ", ААТ "Магілёўскі домабудаўнічы камбінат", ААТ "Бабруйскі завод буйнапанэльнага домабудавання", ААТ "Крычаўцэментнашыфер", ААТ "БЕЛГІПС", КУП "Мінскпраект", ААТ "Мінскметрапраект", ААТ "МАПІД" і іншыя.

Арганізавалі конкурс Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Саюз будаўнікоў Беларусі, Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі