Фота кампаніі "Беларуснафта"
9 жніўня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Начальнік упраўлення "Маланка" кампаніі "Беларуснафта" Аляксей Нікіценка расказаў журналістам, як плануецца развіваць у Беларусі сетку зарадных станцый для электрамабіляў у 2025-2028 гадах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Як падкрэсліў Аляксей Нікіценка, тэма электратранспарту атрымала сваё развіццё дзякуючы аднаму з рашэнняў, якое было прынята кіраўніком дзяржавы. "Час паказаў, што гэта рашэнне было абсалютна правільнае. У 2018 годзе ўказам аб стымуляванні развіцця рынку, у тым ліку прыняццем праграмы Саветам Міністраў, былі вызначаны базавыя ўмовы развіцця зараднай інфраструктуры. "Беларуснафта" была вызначана дзяржаўным аператарам, якому была пастаўлена задача забяспечыць базавую сетку зарадных станцый, каб электрамабільны рынак атрымаў неабходны імпульс, а электрамабілі ў краіне пачалі з'яўляцца", - нагадаў начальнік упраўлення.
"Сёння мы маем больш за 720 зарадных станцый і не плануем на гэтым спыняцца. Тут мы працуем у цеснай звязцы з Міністэрствам энергетыкі. У нас у планах у 2025, 2026, 2027 гадах - па 200-250 зарадных станцый, і на 2028 год мы плануем каля 200", - расказаў Аляксей Нікіценка. Ён падкрэсліў, што ўсе гэтыя станцыі будуць хуткія і суперхуткія.-0-