Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 мая 2022, 15:46

Вызначаны ўмовы фарміравання да канца 2022 года цаны на расійскі газ для Беларусі

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падпісаны міжурадавыя пагадненні, якія вызначаюць умовы фарміравання да канца 2022 года цаны на расійскі газ для Беларусі і нацэнкі ААТ "Белтрансгаз" у прывязцы да расійскага рубля, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

У Маскве 11 мая адбылася рабочая сустрэча міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і міністра энергетыкі Расійскай Федэрацыі Мікалая Шульгінава па пытаннях супрацоўніцтва ў газавай сферы. У перагаворах прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка.

Бакі абмеркавалі перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння ў газавай сферы, ход рэалізацыі мерапрыемстваў у рамках саюзнай праграмы па фарміраванні аб'яднанага рынку прыроднага газу.

Па выніках сустрэчы кіраўнікі міністэрстваў энергетыкі Беларусі і Расіі падпісалі пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб парадку фарміравання цэн (тарыфаў) пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь і яго транспарціроўцы па газаправодах, размешчаных на яе тэрыторыі, ад 25 лістапада 2011 года, а таксама пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ "Белтрансгаз" ад 25 лістапада 2011 года.

Як паведамлялася раней, праекты пратаколаў былі адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў кіраўніком дзяржавы. Адпаведныя ўказы нумар 166 і нумар 167 падпісаны 6 мая 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі