ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 верасня 2023, 17:32

Вызначаны прэтэндэнты на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці 2023 года

Фота з архіва
Фота з архіва

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршыўся прыём заявак і дакументаў на ўдзел у конкурсе на саісканне прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2023 года. У спіс прэтэндэнтаў на званне лаўрэата ўключаны 37 арганізацый, якія прадстаўляюць розныя галіны эканомікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

З 2022 года конкурс праводзіцца па абноўленай мадэлі, што дасць магчымасць айчынным арганізацыям будаваць сваю дзейнасць у галіне якасці і сістэмнага менеджменту ў адпаведнасці з сучаснымі міжнароднымі тэндэнцыямі ў гэтай сферы. Змяненне структуры мадэлі накіравана на павышэнне ролі стратэгічных інструментаў планавання дзейнасці арганізацыі ў хутказменлівым і высокаканкурэнтным асяроддзі.

У прэс-службе адзначылі, што найбольш вострая барацьба за званне лаўрэата ў 2023 годзе чакаецца па напрамках дзейнасці - вытворчасць харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасць прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння.

У ліку ўдзельнікаў конкурсу 27 арганізацый з'яўляюцца лаўрэатамі папярэдніх гадоў.

Цяпер праводзіцца разгляд экспертамі прадстаўленых арганізацыямі дакументаў, пасля чаго плануецца наведванне прэтэндэнтаў з мэтай ацэнкі фактычнага стану работ па якасці непасрэдна на месцах.

Арганізацыі, прызнаныя лепшымі ў галіне якасці, будуць аб'яўлены ў канцы года. Лаўрэатам будуць уручаны дыпломы і сімвалы прэміі ўрада, а таксама прадастаўлена права выкарыстання ў маркіроўцы прадукцыі, дакументацыі і ў рэкламных матэрыялах выявы эмблемы прэміі. Акрамя таго, пералік пераможцаў будзе размешчаны на інтэрнэт-сайце Дзяржстандарту, апублікаваны ў навукова-практычным часопісе "Стандартызацыя" і ўключаны ў выдаваемы штогод ілюстраваны каталог лаўрэатаў конкурсу. Каталог будзе перададзены ў прадстаўніцтвы Беларусі за мяжой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі