Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 сакавіка 2023, 15:01

Вызначаны пералікі жылля для будаўніцтва па льготных крэдытах у 2023 годзе

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ўстанавіла пералікі шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў (уключаючы аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры), будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2023 годзе будзе ажыццяўляцца з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў. Гэта прадугледжана ведамаснай пастановай ад 27 лютага 2023 года нумар 19, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент устанаўлівае пералікі такіх аб'ектаў у Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях. Раней спіс такіх дамоў быў устаноўлены для Мінскай вобласці.

Таксама зацверджаны пералік жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2023 годзе запланавана ў сельскагаспадарчых арганізацыях з выкарыстаннем ільготных крэдытных рэсурсаў.

У пераліку пазначаны найменні і месцы размяшчэння аб'ектаў, а таксама аб'ём ільготных крэдытных рэсурсаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі