Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 мая 2024, 17:56

Вызначаны парадак перамяшчэння праз граніцу ЕАЭС тавараў для міжнародных спартыўных спаборніцтваў

Фота з архіва
Фота з архіва
30 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Савет Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіў парадак перамяшчэння праз мытную граніцу Еўразійскага эканамічнага саюза тавараў, прызначаных для выкарыстання ў афіцыйных міжнародных спартыўных мерапрыемствах. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

"Рашэнне дасць магчымасць прымяняць прадугледжаныя спрашчэнні і льготныя ўмовы як у адносінах да замежных тавараў (пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў у краінах ЕАЭС), так і для тавараў саюза (пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў у трэціх краінах). Гэта знізіць адміністрацыйныя бар'еры і выдаткі арганізатараў і ўдзельнікаў спартыўных мерапрыемстваў", - растлумачылі ў прэс-службе.

Паводле слоў члена Калегіі (міністра) па мытным супрацоўніцтве ЕЭК Эльдара Алішэрава, у дакуменце ўлічаны міжнародныя патрабаванні, што выстаўляюцца сусветнай спартыўнай супольнасцю да краін-арганізатараў буйных спартыўных мерапрыемстваў, а таксама вопыт прымянення спрашчэнняў і льготных умоў пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў у ЕАЭС, такіх як Алімпійскія гульні ў Сочы ў 2014 годзе, чэмпіянаты свету і Еўропы па футболе ў 2018 і 2019 гадах, а таксама праведзеных у Беларусі Еўрапейскіх гульняў 2019 года і Гульняў краін СНД 2023 года.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі