Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 верасня 2024, 10:42

Вываз экспартных беларускіх грузаў праз марскія парты РФ у І паўгоддзі вырас на 22,5 працэнта

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вываз экспартных беларускіх грузаў праз марскія парты РФ у першым паўгоддзі вырас на 22,5 працэнта. Аб гэтым паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Дзмітрый Крутой у час пасяджэння Групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзмітрый Крутой зрабіў акцэнт на развіцці лагістыкі. "У нас ужо ёсць некалькі міжурадавых пагадненняў. І сёння ў рамках Групы высокага ўзроўню прысутнічае прадстаўнічая дэлегацыя нашых транспартных ведамстваў. Я назаву толькі адну лічбу: за першае паўгоддзе вываз экспартных беларускіх грузаў праз расійскія марскія парты склаў 7,3 млн т. Гэта плюс 22,5 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. Вядома, у большай ступені задзейнічаны парты паўночнага захаду Расіі. Але ёсць вельмі добрыя прыклады пастаўкі нашых грузаў па Усходнім палігоне, па Паўночным марскім шляху і па калідоры "Поўнач - Поўдзень", - адзначыў ён.
"А з улікам нядаўняга ўводу ў эксплуатацыю першага этапу чыгункі Рэшт - Астара ў Іране мы разлічваем, што перспектывы калідора "Поўнач - Поўдзень" літаральна праз некалькі гадоў вырастуць яшчэ больш. Таму мы ўдзячны расійскаму боку, які аказвае ўсямерную падтрымку нам у гэтым пытанні", - падкрэсліў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі