Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 кастрычніка 2019, 17:52

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў Беларусі ў студзені-верасні вырасла на 1,2 працэнта

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць прадукцыі ў студзені-верасні 2019 года ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала Br15,2 млрд і павялічылася ў параўнанні з адпаведным перыядам 2018 года ў супастаўных цэнах на 1,2 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сельскагаспадарчых арганізацыях за дзевяць месяцаў выраблена прадукцыі на Br12,5 млрд, або ў супастаўных цэнах на 2 працэнты больш, чым у студзені-верасні 2018 года.

Вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) у гаспадарках усіх катэгорый склала 1338,6 тыс. т, малака - 5613,2 тыс. т, яек - 2684,2 млн штук. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыпадае 95,9 працэнта агульнага аб'ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), 96,1 працэнта малака і 80,7 працэнта вытворчасці яек.

Колькасць буйной рагатай жывёлы ў сельскагаспадарчых арганізацыях на 1 кастрычніка 2019 года склала 4,2 млн галоў, у тым ліку кароў - 1,4 млн галоў. Колькасць свіней склала 2,6 млн галоў.

У сельскагаспадарчых арганізацыях практычна завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы). Паводле даных на 1 кастрычніка намалочана збожжа ў першапачаткова апрыходаванай вазе 6,5 млн т, што на 23,9 працэнта больш, чым на адпаведную дату 2018 года, сярэдняя ўраджайнасць склала 31 ц/га супраць 26,3 ц/га ў папярэднім годзе.

На пачатак кастрычніка бульба ўбрана з 68,2 працэнта плошчаў, што падлягаюць уборцы. Накапана пры гэтым 594,7 тыс. т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 318 ц/га.

Цукровыя буракі ўбраны з 37,9 працэнта плошчаў. Іх валавы збор складае 1552,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 439 ц/га.

Агародніна ўбрана з 56,7 працэнта плошчаў. Яе вытворчасць склала 84,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 227 ц/га.

Паводле інфармацыі на 1 кастрычніка ў сельскагаспадарчых арганізацыях пасеяна азімых збожжавых культур на зерне і зялёны корм на плошчы 1174,2 тыс. га. Пасяўная плошча пад азімы рапс склала 380,7 тыс. га.

Прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы кармоў. На пачатак кастрычніка ў сельгасарганізацыях нарыхтавана 9,7 млн т кармавых адзінак, з іх кармоў з траў - 6,4 млн т. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 22,4 ц кармавых адзінак, з іх кармоў з траў - 20,3 ц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі