ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 23 студзеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 студзеня 2020, 18:13

Вытворчасць сельгаспрадукцыі ў 2019 годзе вырасла на 2,9 працэнта

Фота з архіва
Фота з архіва

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) у 2019 годзе склала Br20,9 млрд і павялічылася ў параўнанні з 2018-м у супастаўных цэнах на 2,9 працэнта. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У сельскагаспадарчых арганізацыях за год выраблена прадукцыі на Br17,3 млрд, або ў супастаўных цэнах на 4,2 працэнта больш, чым у 2018 годзе.

Найбольшая ўдзельная вага ў агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, паводле даных Нацстата, займае Мінская вобласць (24,8 працэнта). Далей ідуць Брэсцкая (19,8 працэнта), Гродзенская (16,6 працэнта), Гомельская (14,7 працэнта), Віцебская (12,2 працэнта) і Магілёўская (11,8 працэнта) вобласці.

У гаспадарках усіх катэгорый вытворчасць жывёлы і птушкі (у жывой вазе) склала 1808,2 тыс. т, малака - 7392,6 тыс. т, яек - 3514,5 млн. штук. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 7330,9 тыс. т, бульбы - 6105,3 тыс. т, агародніны - 1854,5 тыс. т, цукровых буракоў - 4927,3 тыс. т.

У агульным аб'ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі сельгасарганізацыі складаюць 82,7 працэнта, пры гэтым на іх долю прыпадае 95,4 працэнта рэспубліканскага аб'ёму вытворчасці жывёлы і птушкі (у жывой вазе), малака - 96,2 працэнта, яек - 82,8 працэнта, збожжа - 94,6 працэнта, бульбы - 10,7 працэнта і агародніны - 12,8 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі