Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 студзеня 2022, 10:28

Выстаўка "Белагра-2022" пройдзе ў "Вялікім камені" 7-11 чэрвеня

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2022" пройдзе ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" 7-11 чэрвеня. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЗАТ "Мінскэкспа", паведамляе БЕЛТА.

Штогадовы форум аграрыяў "Белагра" абагульняе міжнародны вопыт у аграпрамысловым машынабудаванні, служыць для пошуку інавацыйных рашэнняў у сферы экалагічна бяспечных матэрыялаў і безадходных тэхналогій. Спецыяльную экспазіцыю дасягненняў беларускіх аграрыяў штогод арганізуе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Апошнія распрацоўкі прадэманструюць навукова-практычныя цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, земляробстве, бульбаводстве, плодаагародніцтве і харчаванні. Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі і ДА "Белплемжыўаб'яднанне" арганізуюць спецыяльную экспазіцыю дасягненняў айчыннай жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі. Запланавана правядзенне семінараў, сустрэч з вучонымі, распрацоўшчыкамі тэхнікі.

На выстаўцы будуць прадстаўлены тэхніка, тэхналогіі і абсталяванне для сельскагаспадарчай вытворчасці, фермерскіх і цяплічных гаспадарак, прадукцыя сельгасвытворчасці, аграхімія, сродкі аховы раслін і глеб, заатэхнія, кармы і кармавыя дабаўкі, ветпрэпараты і медыкаменты, будаўнічыя канструкцыі, энергетычнае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне, насенне, расліны, тэхналагічнае абсталяванне для перапрацоўкі збожжавых.

Арганізатар выстаўкі - ЗАТ "Мінскэкспа", суарганізатар - IFW-expo. Выстаўка пройдзе пры падтрымцы і ўдзеле Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі