Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 красавіка 2021, 12:05

Выстаўка "Белагра-2021" пройдзе 1-5 чэрвеня ў парку "Вялікі камень"

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маштабная аграпрамысловая выстаўка "Белагра-2021" пройдзе 1-5 чэрвеня на тэрыторыі Кітайска-беларускага парка "Вялікі камень". Аб гэтым расказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў у інтэрв'ю праграме "Тыдзень" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Традыцыйна гэта выстаўка праходзіць у першы месяц лета, у бягучым годзе мы плануем правесці яе з 1 па 5 чэрвеня. Гэта самая маштабная аграпрамысловая выстаўка на постсавецкай прасторы. Звычайна ў ёй прымаюць удзел больш за 30 краін", - паведаміў намеснік міністра.

Паводле яго інфармацыі, згодна з дзелавой праграмай форуму, плануецца правесці бізнес-форум з дэлегацыяй з Узбекістана. "Яны таксама плануюць прымаць удзел у выстаўцы. Таджыкістан таксама даў згоду, і Афганістан. Яшчэ мы абмяркоўваем магчымасць правядзення афрыканскага бізнес-форуму, каб прадэманстраваць там нашы магчымасці для прасоўвання беларускай прадукцыі на афрыканскім рынку. Такі форум пройдзе ў рамках выстаўкі ўпершыню", - адзначыў Аляксей Багданаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі