Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2021, 19:49

Вышэйшы Еўразійскі савет пройдзе ў маі ў Казахстане

3 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета пройдзе ў маі ў Казахстане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі па выніках праведзенай сёння ў Нур-Султане сустрэчы старшыні Калегіі ЕЭК Міхаіла Мясніковіча і прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева.

"Па выніках сустрэчы было прынята рашэнне правесці ў маі 2021 года ў Казахстане чарговае пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, у рамках якога плануецца правесці Еўразійскі дзелавы форум", - праінфармавалі ў ЕЭК.

Бакі абмеркавалі пытанні стратэгічнага развіцця Еўразійскага эканамічнага саюза і прыярытэты старшынства Казахстана ў ЕАЭС у 2021 годзе. "Касым-Жамарт Такаеў падкрэсліў важнасць паўнацэннай рэалізацыі Дагавора аб ЕАЭС, - адзначылі ў прэс-службе. - Асаблівая ўвага была ўдзелена ўстараненню бар'ераў ва ўзаемным гандлі і развіццю вытворчай кааперацыі ў рамках саюза. Падкрэслена важнасць рэалізацыі лічбавага парадку дня ЕАЭС, паскарэння ўкаранення лічбавых тэхналогій у прамысловасці, сельскай гаспадарцы і мытным рэгуляванні. Таксама былі разгледжаны прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы камісіі".

Бакі адзначылі неабходнасць наладжвання гандлёва-эканамічных адносін ЕАЭС з трэцімі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, у тым ліку з Еўракамісіяй, СГА, АСЕАН і іншымі. Міхаіл Мясніковіч расказаў аб рабоце і прыярытэтах камісіі ў бягучым годзе, плане рэалізацыі стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Ён таксама падзяліўся планамі ЕЭК па рэалізацыі прыярытэтаў казахстанскага старшынства.

"Кіраўнік Калегіі ЕЭК падтрымаў канкрэтныя прапановы і ініцыятывы, агучаныя прэзідэнтам Казахстана. Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, работа ЕАЭС будзе накіравана на актывізацыю ўзаемадзеяння ў бізнес-супольнасці, падтрымку прадпрыемстваў, якія фарміруюць дабаўленую вартасць і ствараюць новыя працоўныя месцы. Акрамя таго, у ліку прыярытэтаў будзе садзейнічанне маладым прадпрымальнікам", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі