Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 мая 2021, 14:19

Вышэйшы Еўразійскі савет і эканамічны форум ЕАЭС плануецца правесці восенню ў Мінску

12 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і эканамічны форум ЕАЭС плануецца правесці восенню ў Мінску. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы рыхтуемся да эканамічнага форуму, хутчэй за ўсё, ён будзе ў фармаце чарговага пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое па прапанове Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі плануецца правесці восенню бягучага года ў Мінску", - сказаў Міхаіл Мясніковіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі