Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 сакавіка 2019, 18:32

ВУП Беларусі ў студзені-лютым вырас на 0,8 працэнта

15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ВУП Беларусі ў студзені-лютым вырас на 0,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Ажыццёўлена першая ацэнка валавога ўнутранага прадукту за студзень-люты. Аб'ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br18,7 млрд, або ў супастаўных цэнах 100,8 працэнта да ўзроўню студзеня-лютага 2018 года.

Індэкс-дэфлятар ВУП у студзені-лютым адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 105,1 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі