Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

ВУП Беларусі ў 2018 годзе плануецца нарасціць да $60 млрд

Эканоміка 17.05.2018 | 16:09

17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2018 годзе плануецца нарасціць ВУП да $60 млрд. Аб гэтым паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Крутой сёння ў час XI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Эканамічны рост Рэспублікі Беларусь: глабалізацыя, інавацыйнасць, устойлівасць", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наш ВУП на максімуме быў у 2014 годзе і склаў каля $80 млрд, у гэтым годзе мы чакаем $60 млрд", - адзначыў Дзмітрый Крутой і нагадаў, што да канца 2025 года пастаўлена задача нарасціць ВУП да $100 млрд. "У сярэднетэрміновай перспектыве размова ідзе аб пабудове новай структуры эканомікі, якая можа забяспечыць такі рэзультат", - падкрэсліў ён.

Першы намеснік міністра растлумачыў, што ў бягучым годзе прагнозныя параметры па ВУП пакуль выконваюцца. "Невялікі спад у параўнанні з I кварталам быў цалкам прагназуемы - такую ацэнку мы і чакалі. Звязана гэта ў першую чаргу з узрастаючай базай мінулага года, калі ў нас у межах красавіцкіх пагадненняў з Расіяй па нафце і газе былі крыху іншыя аб'ёмы на рынку нафтапрадуктаў. Цяпер гэты эфект базы павольна нівеліруецца, і мы чакаем, што 3,5 працэнта росту ВУП па годзе вытрымаем", - адзначыў ён.

Такі рост ВУП будзе забяспечвацца як за кошт экспарту, так і росту ўнутранага попыту. "Што датычыцца экспарту, то ў нас растуць практычна ўсе нашы традыцыйныя пазіцыі і самае добрае - расце інвестыцыйны экспарт (гэта машыны, абсталяванне, станкі). Мы аднаўляем прысутнасць на нашых традыцыйных рынках з нашымі таварамі як у фізічных аб'ёмах, так і ў вартасным выражэнні", - расказаў ён і ўдакладніў, што размова ідзе не толькі аб рынку Расіі, але і іншых краін СНД, азіяцкіх краін.

У пачатку мая ЕБРР палепшыў прагноз па росце беларускай эканомікі. Першы намеснік міністра эканомікі звярнуў увагу, што Беларусь цесна працуе з гэтым міжнародным фінансавым інстытутам. "ЕБРР - гэта фінансавы інстытут, які з вялікай неахвотай пераглядае свае макраэканамічныя ацэнкі. У пачатку мая ў нас прайшло сумеснае штогадовае пасяджэнне, у час якога мы пераканалі калег з гэтага банка, што паказчыкі развіцця эканомікі Беларусі маюць устойлівы характар", - канстатаваў Дзмітрый Крутой.

XI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Эканамічны рост Рэспублікі Беларусь: глабалізацыя, інавацыйнасць, устойлівасць" праходзіць у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. У бягучым годзе мерапрыемства праходзіць у час святкавання 85-годдзя БДЭУ. У канферэнцыі прымаюць удзел больш за 400 чалавек.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спрашчэнне працэдуры дзяржрэгістрацыі і зняцця з уліку аўтамабіляў Савет Міністраў скарэкціраваў палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з рэгістрацыяй транспартных сродкаў.