Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2025, 13:04

Вучоны: страт ураджаю з-за ўмоў надвор'я ў Беларусі няма, вегетацыя прадаўжаецца

Фота з архіва
Фота з архіва
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Страт ураджаю з-за ўмоў надвор'я ў Беларусі няма. Вегетацыя сельскагаспадарчых культур прадаўжаецца, паведаміў на прэс-канферэнцыі "Навука і тэхналогіі ў аграрнай сферы Беларусі: укараненне высокатэхналагічных распрацовак у сельскую гаспадарку краіны, кантроль за станам пасеваў, зберажэнне і правільная ўборка ўраджаю; канкурэнцыя з імпартнымі тэхналогіямі" дырэктар Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Сяргей Краўцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Краўцоў адзначыў, што ў бягучым годзе тэмпературны рэжым садзейнічаў расцягнутаму перыяду вегетацыі і фарміраванню больш высокага ўраджаю.

"Мы бачым, што ўраджайнасць расце ва ўсіх абласцях - у сярэднім па рэспубліцы на 7 ц/га. Страт з-за кліматычных умоў пакуль няма. Расліны спеюць, вегетуюць. Цяпер крытычнага стану няма", - сказаў дырэктар НПЦ па земляробстве, дадаўшы, што прымяняюцца новыя тэхналогіі, распрацаваны рэкамендацыі па тэхналагічным доглядзе.

Паводле яго слоў, такога ніколі не было, каб сельскагаспадарчыя культуры прадоўжылі свой вегетацыйны перыяд на два тыдні, а некаторыя - і на больш працяглы тэрмін. У красавіку-маі адзначаліся анамальныя тэмпературы - ніжэйшыя за кліматычную норму. Чэрвень не радаваў цяплом. "У нас тры месяцы сума актыўных тэмператур была ў сярэднім на тры градусы ніжэйшая ў параўнанні з сярэднімі шматгадовымі данымі. Гэта дало асаблівасць расцягнутаму перыяду вегетацыі", - расказаў Сяргей Краўцоў.

Аграрыі ў мінулым годзе да канца ліпеня ўжо завяршылі ўборку азімага ячменю, сёлета - знаходзяцца на фінішнай прамой. Азімы рапс убраны толькі на 20 працэнтах плошчы, у той час як у папярэдняе жніво - 90 працэнтаў. У засеках тады да 29 ліпеня было больш за 3 млн т збожжа, цяпер - 1,6-1,7 млн т. "Але ёсць і станоўчы бок. Падаўжэнне вегетацыйнага перыяду - гэта павелічэнне ўраджайнасці", - дадаў Сяргей Краўцоў. Гаворачы аб асаблівасцях тэхналагічнага догляду такіх культур, як рапс, зернебабовыя, ён звярнуў увагу на апрацоўку прэпаратамі, якія прадухіляюць растрэскванне, асыпанне.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі