Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 лютага 2024, 20:00

Вучоны расказаў аб патрабаваннях да сартоў сельгаскультур і новых метадах селекцыі

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар НПЦ НАН Беларусі па земляробстве Сяргей Краўцоў расказаў журналістам у прэс-цэнтры БЕЛТА аб патрабаваннях да сартоў сельгаскультур і новых метадах селекцыі, якія ўкараняюцца ў Акадэміі навук.

"НПЦ па земляробстве - галаўная навукова-даследчая арганізацыя, звязаная з раслінаводствам, земляробствам. Да яго адносяцца шэсць даччыных прадпрыемстваў, у тым ліку інстытуты лёну, глебазнаўства і аграхіміі, аховы раслін, меліярацыі. Займаемся больш як 30 відамі сельскагаспадарчых культур. Вучоныя цэнтра за мінулы год працавалі па больш як 15 дзяржаўных праграмах, у тым ліку па імпартазамяшчэнні, харчовай бяспецы, земляробстве і селекцыі. Харчовая бяспека, імпартазамяшчэнне, экспарт - важнейшыя напрамкі для нас", - сказаў Сяргей Краўцоў.

Ён адзначыў, што новыя сарты сельскагаспадарчых культур павінны быць тэхналагічнымі, прыстасаванымі да агракліматычных умоў, вызначацца высокай ураджайнасцю і ўстойлівасцю да шкоднікаў і хвароб. "Сарты распрацоўваюцца для розных патрэб, у тым ліку на кармавыя мэты, на перапрацоўку і гэтак далей. Літаральна нядаўна ў нас з'явілася заданне рыхтаваць сарты для Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (для атрымання амінакіслот)", - адзначыў вучоны.

"Цяпер цэнтр пераходзіць на новы этап селекцыйнага працэсу - укараненне біятэхналагічных метадаў. Для гэтага ўсё абсталяванне набыта і ўстаноўлена. Яшчэ адзін найноўшы напрамак - генетыка: ДНК-чыпіраванне, ДНК-мадэляванне. Немалаважна і фізіялогія раслін", - дадаў Сяргей Краўцоў.

Паводле яго слоў, пастаўлена задача, каб 80 працэнтаў сартоў былі айчыннымі. "Па некаторых культурах мы гэтага ўжо дасягнулі, напрыклад па азімым жыце", - удакладніў вучоны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі