ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2021, 11:21

ВРП Мінска ў I паўгоддзі вышэйшы за план, драйверам стала апрацоўчая прамысловасць

Фота з архіва
Фота з архіва

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валавы рэгіянальны прадукт Мінска ў першым паўгоддзі склаўся ў аб'ёме Br26,6 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння старшыня камітэта эканомікі Мінгарвыканкама Уладзімір Навумовіч на пасяджэнні Мінгарвыканкама па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінска за студзень - чэрвень 2021 года з удзелам старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Эканоміка - фундамент развіцця горада. Па выніках паўгоддзя ёсць пытанні для абмеркавання. Гэта і інвестыцыі ў асноўны капітал, і шэраг іншых. Неабходна нацэленасць кожнага на выкананне зададзеных паказчыкаў", - падкрэсліў важнасць тэмы старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў, адкрываючы пасяджэнне.

"У першым паўгоддзі выкананы практычна ўсе ключавыя паказчыкі. Гэта ВРП, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата, сукупнае паступленне даходаў у бюджэт Мінска і інш., - сказаў Уладзімір Навумовіч. - Аб'ём валавога рэгіянальнага прадукту Мінска склаў Br26,6 млрд з тэмпам росту 103,1 працэнта да студзеня - чэрвеня 2020 года, што вышэй, чым запланавана на гэты перыяд. Доля Мінска ў фарміраванні валавога ўнутранага прадукту рэспублікі склала 33,8 працэнта".

Тэмп росту сукупных паступленняў даходаў бюджэту склаў 124,6 працэнта ў бягучых цэнах да студзеня - чэрвеня 2020 года. Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата за справаздачны перыяд - Br1981,7 з тэмпам росту 115 працэнтаў.

Асноўным драйверам эканомікі стала апрацоўчая прамысловасць (доля ў ВРП 14,1 працэнта). Значна дабавіў аптовы гандаль (расце аптовы тавараабарот, тавараабарот у сферы грамадскага харчавання). Але тэмп рознічнага тавараабароту праз усе каналы рэалізацыі па Мінску склаў 98,8 працэнта.

Разам з тым ёсць віды эканамічнай дзейнасці, якія ўнеслі адмоўны ўклад. Гэта фінансавая і страхавая дзейнасць, будаўніцтва, забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыяніраваным паветрам, дзяржаўнае кіраванне, творчасць, спорт, забавы і адпачынак, дзейнасць у сферы адміністрацыйных і дапаможных паслуг, прадастаўленне іншых відаў паслуг.

Індэкс прамысловай вытворчасці за студзень-чэрвень склаў 104,8 працэнта з павелічэннем да вынікаў I квартала на 3,1 працэнтнага пункта. Распрацавана шырокая лінейка новай навукаёмістай прадукцыі.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці на 1 ліпеня склалі 84,7 працэнта. На складах прадпрыемстваў знаходзіцца прадукцыя на Br1170,7 млн, у тым ліку рэспубліканскім прадпрыемствам належыць 74,1 працэнта аб'ёму запасаў арганізацый горада. Асабліва насцярожвае сітуацыя на прамысловых прадпрыемствах канцэрна "Беллегпрам", запасы гатовай прадукцыі якіх за паўгода выраслі на Br6,5 млн. Наталля Качанава заўважыла, што гэта не здымае адказнасці з мясцовых органаў улады, якія павінны кантраляваць работу ўсіх арганізацый на сваёй тэрыторыі.

Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі арганізацый прамысловасці ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 21,4 працэнта, у тым ліку па арганізацыях апрацоўчай прамысловасці - 27,9 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі