Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2023, 13:18

Воўк: важна выкарыстоўваць патэнцыял Саюзнай дзяржавы, асабліва ў прамысловай кааперацыі

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Важна выкарыстоўваць патэнцыял Саюзнай дзяржавы, асабліва ў прамысловай кааперацыі. Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк на першай міжнароднай практычнай канферэнцыі BELARUS TRACTORS, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўная мэта канферэнцыі - перш за ўсё стварыць каманду, якасны прадукт і заваяваць новыя рынкі. Сённяшняя сітуацыя адкрывае шмат магчымасцей. Трэба разгледзець наш агульны патэнцыял - патэнцыял Саюзнай дзяржавы і заняцца тымі задачамі, якія паставілі перад намі кіраўнікі дзяржаў. Перш за ўсё гэта прамысловая кааперацыя", - сказаў Віталь Воўк.

"Хацелася, каб мы сёння эфектыўна папрацавалі, пазнаёміліся, стварылі новыя ланцужкі паставак, паглядзелі, як сумесна развівацца і атрымліваць яшчэ больш якасную прадукцыю, каб кліент пры выбары заўсёды галасаваў за наш сумесны прадукт, а мы атрымалі сродкі для далейшага развіцця", - падкрэсліў гендырэктар.

Віталь Воўк пажадаў усім удзельнікам канферэнцыі плённай працы, добрага настрою і ўдачы ў агульнай нялёгкай рабоце.

Першая міжнародная практычная канферэнцыя "BELARUS TRACTORS. Знак якасці" праходзіць 7-8 лютага ў ДК МТЗ. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца вызначэнне асноватворных прынцыпаў работы буйнейшых зборачных прадпрыемстваў Беларусі і Расіі з пастаўшчыкамі камплектуючых з улікам новых геапалітычных і макраэканамічных умоў.

Удзельнікамі мерапрыемства заяўлены больш за 250 чалавек - кіраўнікі і прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Мінскага трактарнага завода, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, БелГПП, Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі, Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі, ММЗ, МАЗа, БЕЛАЗа, "Гомсельмаша", КАМАЗа, "Пнеўмабудмашыны" і іншых прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі