Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2023, 14:39

Воўк: МТЗ мае намер выйсці на імпартаапярэджанне і ствараць прадукт, аналагаў якому ў свеце няма

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы хочам выйсці на імпартаапярэджанне, гэта значыць ствараць прадукт, аналагаў якому ў свеце няма. Аб гэтым заявіў журналістам генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк на першай міжнароднай практычнай канферэнцыі BELARUS TRACTORS, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння мы хочам паразмаўляць з пастаўшчыкамі - цяперашнімі і будучымі, даць ім магчымасць рэалізаваць сябе. Мы хочам расказаць, што такое Мінскі трактарны завод, куды мы рухаемся і як нам разам працаваць не толькі на рынках Беларусі і Расіі, але і ў іншых краінах", - сказаў Віталь Воўк.

Адным з напрамкаў сумеснай работы гендырэктар назваў імпартазамяшчэнне - з улікам геапалітычнай і макраэканамічнай сітуацыі. "Але імпартазамяшчэнне - гэта сёння на сёння, каб забяспечыць бягучыя патрэбнасці. А нам хацелася б паставіць задачу сабе і ўсім выйсці на імпартаапярэджанне, гэта значыць ствараць прадукт, аналагаў якому ў свеце няма. Гэта неабходна, каб рухацца далей, таму што той, хто даганяе, ніколі не дагоніць. І мы як лакаматыў гэта разумеем і хочам павесці за сабой усіх астатніх", - падкрэсліў ён.

Паводле яго слоў, важныя рабочыя месцы і новы прадукт. "Сёння толькі ў нашай краіне мы супрацоўнічаем з больш як 350 прадпрыемствамі, у Расіі - з больш як 300 кампаніямі. Адно рабочае месца ў нас - гэта шэсць рабочых месцаў у Расіі", - адзначыў Віталь Воўк.

Першая міжнародная практычная канферэнцыя "BELARUS TRACTORS. Знак якасці" праходзіць 7-8 лютага ў ДК МТЗ. Мэта мерапрыемства - вызначэнне асноватворных прынцыпаў работы буйнейшых зборачных прадпрыемстваў Беларусі і Расіі з пастаўшчыкамі камплектуючых з улікам новых геапалітычных і макраэканамічных умоў. Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнікі і прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Мінскага трактарнага завода, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, БелГПП, Беларускага дзяржаўнага інстытута метралогіі, Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі, ММЗ, МАЗа, БЕЛАЗа, "Гомсельмаша", КАМАЗа, "Пнеўмабудмашыны" і іншых прадпрыемстваў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі