Фота БЕЛАЗа
21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восем БЕЛАЗаў грузападымальнасцю 240 т адправяцца на здабычу меднай руды ў зону вечнай мерзлаты. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БЕЛАЗа.
Новыя самазвалы папоўняць парк кар'ернай тэхнікі БЕЛАЗ, што працуе на Удакане - буйнейшым радовішчы медзі ў Расіі. Дзве машыны серыі БЕЛАЗ-7531 адгружаюцца на Далёкі Усход у ліпені, а яшчэ шэсць будуць адпраўлены спажыўцу ў жніўні-верасні.
На прадпрыемстве адзначылі, што першымі на ўдаканскую вахту ў 2022 годзе заступілі дзесяць 130-тонных белазаў. Новая пастаўка кампаніі БЕЛАЗ - гэта яшчэ больш магутная тэхніка. 240-тонныя самазвалы дапамогуць забайкальскім гарнякам павысіць аб'ёмы прамысловай здабычы медзі адкрытым спосабам і забяспечыць эфектыўнасць работы горна-абагачальнага комплексу.
240-тоннікі серыі БЕЛАЗ-7531 разлічаны на надзейную работу ў складаных горна-геалагічных і кліматычных умовах кар'ера на Удакане, размешчанага ў высакагорным раёне зоны вечнай мерзлаты.
Інтэграваныя ў сілавы каркас кабіны сістэмы ROPS/FOPS, сучасны клімат-кантроль забяспечаць бяспеку і камфорт аператарам БЕЛАЗаў, нягледзячы на сур'ёзныя знешнія тэмпературныя перапады на працягу года: на піках сезонаў у Забайкаллі бывае ад 50 градусаў марозу да 35 градусаў гарачыні.-0-