Фота з архіва
11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сульфатную беленую цэлюлозу беларускай вытворчасці аб'ёмам 1,6 тыс. т плануецца рэалізаваць на экспарт з прымяненнем біржавога механізма. Таргі пройдуць на Беларускай універсальнай таварнай біржы 17 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.
У якасці мэтавага рынку разглядаецца Кітай, які з'яўляецца адным з буйнейшых сусветных імпарцёраў гэтай прадукцыі. Чакаецца, што выкарыстанне электроннай платформы БУТБ, на якой акрэдытаваны 224 рэзідэнты КНР, дасць магчымасць знайсці новых пакупнікоў для айчыннай цэлюлозы.
"За 9 месяцаў 2024 года кітайскія ўдзельнікі набылі на біржавых таргах амаль 672 тыс. куб.м пілапрадукцыі, у 2,4 раза перавысіўшы паказчык, дасягнуты ў студзені - верасні 2023 года. Рост продажаў звязаны са скарачэннем запасаў піламатэрыялаў на ўнутраным рынку Кітая, што стымулюе попыт на імпарт з Беларусі. Акрамя таго, пастаянна праводзіцца работа па прыцягненні на біржу новых кампаній з Паднябеснай. За год іх стала на 78 больш", - адзначылі ў прэс-службе таварнай біржы.
ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. Беларуская ўніверсальная таварная біржа - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.
Паводле даных БУТБ, на працягу ўсяго 2024 года КНР захоўвае лідарства па аб'ёмах закупак прадукцыі дрэваапрацоўкі на біржавых таргах. Так, па выніках 9 месяцаў удзельная вага кітайскага рынку ў біржавым экспарце піламатэрыялаў склала 36 працэнтаў. Другое і трэцяе месцы занялі Азербайджан і Расія з доляй 23 працэнты і 14 працэнтаў адпаведна.-0-