Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Вялікі камень" трансфармуецца ў тэхналагічны горад-спадарожнік Мінска - Румас

Эканоміка 03.04.2019 | 13:44
Сяргей Румас
Сяргей Румас

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" трансфармуецца ў тэхналагічны горад-спадарожнік Мінска, заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з намеснікам старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Шэнь Юэюэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзякуючы сумеснай рабоце спецыялістаў Беларусі і Кітая парк ужо стаў месцам прыцягнення замежных інвестыцый, тэхналогій і людскіх рэсурсаў. У парку ўжо зарэгістраваны 43 рэзідэнты, у тым ліку з ЗША, Еўрапейскага саюза, Ізраіля, Канады і Расіі. Таму цяпер мы ўжо можам называць гэты парк не толькі беларуска-кітайскім, але і міжнародным", - адзначыў Сяргей Румас.

Правінцыя Чжэцзян, якая з'яўляецца малой радзімай Шэнь Юэюэ, сёння адзін з самых развітых з эканамічнага пункту гледжання рэгіёнаў, там размяшчаецца штаб-кватэра карпарацыі "Алібаба". "З улікам рэбрэндынгу парка "Вялікі камень" і яго трансфармацыі ў тэхналагічны навуковы горад-спадарожнік Мінска былі б рады стварэнню ў парку субпарка правінцыі Чжэцзян, а таксама прыходу ў парк буйных высокатэхналагічных кампаній з вашай правінцыі", - сказаў прэм'ер-міністр.

Кіраўнік урада таксама закрануў тэму рэгіянальнага ўзаемадзеяння, якое павінна стаць лакаматывам развіцця беларуска-кітайскіх эканамічных адносін. "У гэтым пытанні мы разлічваем на ваша садзейнічанне, улічваючы ваш вопыт кіруючай работы ў горадзе Ханчжоу", - дадаў Сяргей Румас, адзначыўшы зацікаўленасць беларускага боку ва ўстанаўленні пабрацімскіх сувязей паміж Ханчжоу і адным з беларускіх гарадоў.

Сустрэча ва ўрадзе праходзіць напярэдадні другога міжнароднага форуму "Адзін пояс і адзін шлях" у Пекіне. На палях форуму пройдзе сустрэча лідараў Беларусі і Кітая, таму гэты візіт старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў у Мінску разглядаюць як этап падрыхтоўкі сустрэчы на вышэйшым узроўні.-0-

Фота Раміля Насібуліна

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.