ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 студзеня 2022, 09:15

"Вялікі камень" будзе развіваць супрацоўніцтва з кітайскай кампаніяй CATIC

Фота industrialpark.by
Фота industrialpark.by

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" будзе развіваць супрацоўніцтва з Кітайскай нацыянальнай карпарацыяй па імпарце і экспарце авіяцыйных тэхналогій (CATIC), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

Нядаўна індустрыяльны парк наведала прадстаўнік кампаніі CATIC. Кіраўніцтва парка пазнаёміла госцю з гісторыяй і развіццём праекта ў інавацыйным цэнтры. Праграмай візіту было прадугледжана наведванне цэнтра комплекснага абслугоўвання рэзідэнтаў і інвестараў "Адна станцыя", а таксама вытворчай пляцоўкі аднаго з рэзідэнтаў парка - СЗАТ "Авіяцыйныя тэхналогіі і комплексы". Сумеснае кітайска-беларускае прадпрыемства спецыялізуецца на распрацоўцы і выпуску авіяцыйнай тэхнікі і яе кампанентаў.

"У час перагавораў бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі далейшага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе парка.

Кампанія CATIC заснавана ў 1979 годзе. Яе асноўным напрамкам дзейнасці з'яўляецца авіяцыйная прадукцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі