Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 жніўня 2022, 18:24

"Вялікі камень" будзе прасоўваць беларускія тавары ў Кітаі сумесна з Youju Interactive

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" будзе прасоўваць беларускія тавары ў КНР сумесна з кітайскім прадпрыемствам, якое працуе ў сферы электроннай камерцыі, Youju Interactive, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе парка.

"СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка" і Youju Interactive падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент рэгламентуе ўзаемадзеянне бакоў у рабоце над нацыянальным павільёнам Беларусі на кітайскіх анлайн-платформах JingDong і Douyin. Бакі абмеркавалі развіццё сумесных анлайн-праектаў з мэтай прасоўвання беларускіх тавараў", - расказалі ў прэс-службе парка.

Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка выступае ў праекце нацыянальнага павільёна Беларусі на кітайскіх рэсурсах у ролі арганізатара і афіцыйнага аператара. Мэтай праекта, які афіцыйна стартаваў 6 ліпеня гэтага года разам з цырымоніяй адкрыцця павільёна, з'яўляецца не толькі рэалізацыя беларускіх тавараў кітайскім спажыўцам, але і папулярызацыя Беларусі ў кітайскім медыяполі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі