Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Вялікі камень" атрымаў максімальна магчымыя ў ЕАЭС мытныя перавагі

Эканоміка 08.01.2019 | 13:41

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" надзелены статусам тэрытарыяльнай асаблівай эканамічнай зоны. Гэта прадугледжана ўказам ад 22 снежня 2018 года нумар 490 "Аб мытным рэгуляванні", які ўступіў сёння ў сілу, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Міністэрства эканомікі.

Гэты статус забяспечыў рэзідэнтаў парка максімальна магчымым згодна з Мытным кодэксам ЕАЭС аб'ёмам мытных пераваг і спрашчэнняў як у галіне лагістыкі, так і ў вытворчай дзейнасці.

Згодна з Мытным кодэксам ЕАЭС магчымасць стварэння ў дзяржавах саюза тэрытарыяльных асаблівых эканамічных зон строга абмежавана: тры такія зоны могуць быць створаны ў Расіі, дзве - у Беларусі, па адной - у Арменіі, Казахстане, Кыргызстане.

"Такім чынам, індустрыяльны парк "Вялікі камень" стаў першай з дзвюх магчымых беларускіх тэрытарыяльных асаблівых эканамічных зон, што ўмацавала яго статус найбольш прывабнага ў параўнанні з іншымі льготнымі рэжымамі вядзення камерцыйнай дзейнасці ў Беларусі і краінах ЕАЭС", - адзначылі ў Міністэрстве эканомікі.

Сярод новых мытных спрашчэнняў - магчымасць выкарыстоўваць прэферэнцыйны рэжым не толькі рэзідэнтамі індустрыяльнага парка, але і суб'ектамі яго кіравання, а таксама магчымасць падаваць мытныя дэкларацыі з адтэрміноўкай да 2 месяцаў з моманту ўвозу тавараў у асаблівую эканамічную зону, што дазволіць скараціць час для ўключэння тавараў у вытворчую дзейнасць.

Акрамя працэдурных спрашчэнняў, для рэзідэнтаў адкрываецца магчымасць кластарнай арганізацыі сваёй работы, калі на тэрыторыі адной абсталяванай зоны мытнага кантролю дапускаецца дзейнасць іншых рэзідэнтаў без стварэння ўнутры яе асобных мытных зон. Такі падыход да гэтага не прымяняўся ні ў адной з дзеючых у Беларусі свабодных (асаблівых) эканамічных зон.

Акрамя таго, рэзідэнты індустрыяльнага парка змогуць скарыстацца прынцыпам экстэрытарыяльнасці і арганізаваць розныя тэхналагічныя ланцужкі, а таксама ўстанавіць карпаратыўныя сувязі не толькі ўнутры асаблівай эканамічнай зоны, але і за яе межамі. Для гэтага Мытным кодэксам ЕАЭС прадугледжана магчымасць вывазу замежных тавараў, змешчаных пад мытную працэдуру свабоднай мытнай зоны, з тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны на астатнюю частку тэрыторыі ЕАЭС для ўласных вытворчых і тэхналагічных патрэб, а таксама правядзення асобных аперацый па перапрацоўцы тавараў без завяршэння такой працэдуры.

Цікавасць да індустрыяльнага парка "Вялікі камень" з боку інвестараў з розных краін за апошні час прыкметна ўзрасла. У 2018 годзе ў індустрыяльным парку колькасць зарэгістраваных рэзідэнтаў вырасла практычна ў два разы (з 22 да 41). Чаканы аб'ём інвестыцый па праектах складае больш за $1 млрд.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Тэмпературныя рэкорды Беларусі 14 кастрычніка былі пабіты тэмпературныя рэкорды ў Мінску і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Брэста.