Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 чэрвеня 2019, 11:19

Вялікабрытанія і Беларусь вядуць перагаворы па пагадненні аб свабодным гандлі

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікабрытанія і Беларусь абмяркоўваюць магчымасць падпісання пагаднення аб свабодным гандлі. Аб гэтым расказаў дзяржаўны міністр па гандлёвай палітыцы Міністэрства знешняга гандлю Вялікабрытаніі Джордж Холінгберы ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Цяпер перагаворы аб Гандлёвым дыялогу вядуцца з вялікай колькасцю краін. Магчымасць падпісання пагаднення аб свабодным гандлі абмяркоўваецца з ЗША, Аўстраліяй, Новай Зеландыяй, Бразіліяй, дзяржавамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёна, трэба будзе многае зрабіць, і ў лік краін, з якімі мы вядзём такія перагаворы, уваходзіць і Беларусь", - сказаў Джордж Холінгберы.

Гаворачы аб тым, што Вялікабрытанія можа прапанаваць Беларусі ў Гандлёвым дыялогу (аналаг міжурадавай камісіі. - Заўвага БЕЛТА), ён растлумачыў, што брытанскі бок гатовы ў тым ліку прадаставіць кансультацыйную дапамогу і супрацоўнічаць у сферы IT. "Са свайго боку можам прадастаўляць кансультацыі, рэкамендацыі, мы прайшлі ўжо немалы шлях у плане развіцця структур незалежнага гандлю. Можам аказаць садзейнічанне ў далейшым развіцці Парка высокіх тэхналогій, экспертных ведаў у галіне IT, дзе, зрэшты, Беларусь ужо дасягнула вялікіх поспехаў", - дадаў дзяржаўны міністр па гандлёвай палітыцы.

Джордж Холінгберы таксама расказаў, што Вялікабрытанія адназначна гатова падтрымліваць Беларусь пры яе ўступленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю. "Мы заўсёды падтрымлівалі працэсы стварэння гандлю, заснаваныя на дакладна вызначаных правілах, і гатовы ў далейшым падтрымліваць, - падкрэсліў ён. - Трэба прайсці праз шэраг выпрабаванняў, тэстаў, каб выканаць неабходныя патрабаванні, але мы гатовы аказваць падтрымку. Хто хоча далучыцца да СГА - той можа гэта зрабіць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі