Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 лістапада 2016, 11:01

Візіт Эрдагана надасць магутны імпульс гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню Беларусі і Турцыі - Макей

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Візіт Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана ў Мінск надасць магутны імпульс гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню Беларусі і Турцыі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв'ю турэцкаму інфармацыйнаму агенцтву "Анадолу", паведамляе БЕЛТА.

"Мы спадзяёмся, што гэты візіт надасць сапраўды магутны імпульс, у першую чаргу, гандлёва-эканамічнаму ўзаемадзеянню, стане сапраўды магутным сігналам для бізнес-супольнасці па рэалізацыі шэрага выгадных двухбаковых праектаў. А такіх планаў у нас мноства, і мы думаем, што нам удасца папрацаваць з турэцкімі партнёрамі і рэалізаваць гэтыя планы", - адзначыў Уладзімір Макей.

Адносіны з Турцыяй адыгрываюць асаблівую ролю ў кантэксце рэалізацыі знешнеэканамічных задач, выканання Нацыянальнай праграмы падтрымкі і развіцця экспарту на 2016-2020 гады. Ужо сёння Турцыя ўваходзіць у дзясятку важнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў і займае дзявятае месца па тавараабароце. "У нас традыцыйна тавараабарот перавышае $500 млн. У гэтым годзе мы ўжо дасягнулі адзнакі амаль $560 млн за дзевяць месяцаў - рост тавараабароту на 13 працэнтаў. Мы спадзяёмся, што гэта тэндэнцыя прадоўжыцца, і мы маем намер вельмі актыўна працаваць у гэтым плане з нашымі турэцкімі партнёрамі", - падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Уладзімір Макей звярнуў увагу, што Беларусь і Турцыя не канкурыруюць адна з адной у міжнародным падзеле працы, эканомікі краін узаемадапаўняльныя. Гэта стварае яшчэ больш трывалую аснову для далейшага паглыблення ўсебаковага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі