Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 лістапада 2018, 18:16

Віцэ-прэм'еры Беларусі і Расіі абмяркуюць пасля 7 лістапада механізм кампенсацыі з-за падатковага манеўру ў РФ

6 лістапада, Гродна /Кар. БЕЛТА/ Сустрэча віцэ-прэм'ераў Беларусі і Расіі па абмеркаванні механізма кампенсацыі з-за падатковага манеўру ў РФ пройдзе ў бліжэйшы час. Аб гэтым сёння ў час наведвання ААТ "Гродна Азот" журналістам паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Ляшэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадаўжаецца прапрацоўка пытання памеру кампенсацый для беларускай эканомікі з-за падатковага манеўру ў нафтавай галіне Расійскай Федэрацыі.

"Рабочыя групы Мінэнерга і канцэрна "Белнафтахім" ужо адпрацавалі. Пасля выхаднога дня, 7 лістапада, чакаецца асабістая сустрэча з намеснікам старшыні ўрада Расіі Дзмітрыем Козакам па абмеркаванні гэтага важнага для нас пытання", - адзначыў Ігар Ляшэнка.

Пры гэтым віцэ-прэм'ер дадаў, што нявырашаных пытанняў, якія датычацца пастаўкі нафты, няма.

"Усе графікі падпісаны. Мы рыхтуемся да стандартнай, планамернай работы", - падкрэсліў Ігар Ляшэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі