Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 верасня 2022, 16:21

Віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пархомчык наведаў ААТ "Мастоўдрэў"

2 верасня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык наведаў ААТ "Мастоўдрэў", паведамляе БЕЛТА.

У ходзе паездкі віцэ-прэм'ер Беларусі азнаёміўся з вытворчасцю прадпрыемства: наведаў дэманстрацыйную зону прадукцыі, што вырабляецца ААТ "Мастоўдрэў", а таксама асноўныя цэхі. Адкрытае акцыянернае таварыства "Мастоўдрэў" з'яўляецца адным з буйнейшых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна "Беллеспаперапрам".

Як расказаў у час візіту генеральны дырэктар ААТ "Мастоўдрэў" Сяргей Асосаў, цяпер на прадпрыемстве вырабляюцца драўнянавалакністыя пліты, у тым ліку ламініраваныя, фанера, у тым ліку фанера павышанай вільгацеўстойлівасці, а таксама ламініраваная. Акрамя таго, тут вырабляюць піламатэрыялы, ламініраваныя падлогавыя пакрыцці, гнутаклееныя дэталі, а таксама сінтэтычныя смолы і плёнкі на аснове паперы, насычанай сінтэтычнымі смоламі, для забеспячэння патрэбнасцей уласнай вытворчасці.

"У 2015 годзе ў выніку рэалізацыі інвестыцыйнага праекта на прадпрыемстве ўведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці пліт МДФ/ХДФ. У рамках новага інвестыцыйнага праекта запушчана вытворчасць ламініраваных пліт і падлогавых пакрыццяў. Было знесена каля 8 будынкаў, узведзены практычна новы цэх, упісваліся на свае плошчы. Цэх МДФ уключае некалькі ўчасткаў: па вытворчасці сырой пліты, па ламініраванні, участак дапрацоўкі. На лініі можна рабіць ад 4 мм да 38 мм таўшчыні пліты. З увядзеннем цэха мы павялічылі аб'ём вытворчасці амаль у 4 разы. Магутнасць завода - 150 тыс. куб.м у год", - расказаў Сяргей Асосаў.

Дарэчы, у мінулым годзе на прадпрыемстве завяршылася рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па рэканструкцыі лесапільна-дрэваапрацоўчага цэха з вытворчай магутнасцю піламатэрыялаў каля 50 тыс. куб.м у год.

У час візіту таксама прайшла нарада аб функцыянаванні ААТ "Мастоўдрэў" і іншых прадпрыемстваў холдынга BYSPAN ва ўмовах санкцыйнага націску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі