ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 10 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 сакавіка 2023, 13:37

Віцэ-прэм'ер Беларусі: нам ёсць што прапанаваць спажыўцам Ленінградскай вобласці

Фота з архіва
Фота з архіва

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі ёсць што прапанаваць Расійскай Федэрацыі, патэнцыял супрацоўніцтва яшчэ не вычарпаны, заявіў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц у час адкрыцця ІІ Беларускага харчовага форуму ў Санкт-Пецярбургу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

На форуме прысутнічае каля 20 прадпрыемстваў з Беларусі, якія прадстаўляюць харчовую сферу. "Гэта мерапрыемства - штуршок да ўзаемнага развіцця ўзаемадзеяння Беларусі і Санкт-Пецярбурга. Мы можам канстатаваць, што 2022 год не прайшоў дарэмна. Мы павялічылі аб'ёмы тавараабароту больш як у 1,3 раза. Харчовы кошык, які паступіў на спажывецкі рынак Санкт-Пецярбурга, ацэньваецца ў памеры $667 млн. Упэўнены, што наш патэнцыял яшчэ не вычарпаны. Нам ёсць што прапанаваць спажыўцам Ленінградскай вобласці і ў цэлым Расійскай Федэрацыі", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

У прэс-службе дадалі, што тавараабарот Беларусі і Ленінградскай вобласці па выніках мінулага года склаў $834,1 млн, а з Санкт-Пецярбургам - $2,204 млрд.

II Беларускі харчовы форум праходзіць у Санкт-Пецярбургу 14 і 15 сакавіка. Яго мэта - павелічэнне паставак прадуктаў харчавання з Рэспублікі Беларусь у рознічныя гандлёвыя сеткі рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі