Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 мая 2020, 11:02

Відэабрыфінг аб падрыхтоўцы да фізічнага пуску першага энергаблока БелАЭС пройдзе 11 мая ў БЕЛТА

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Відэабрыфінг "Беларуская АЭС: на этапе падрыхтоўкі да фізічнага пуску першага энергаблока" пройдзе 11 мая ў 12.30 у прэс-цэнтры БЕЛТА.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам". Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - у 2021-м.

Актуальныя пытанні рэалізацыі праекта па будаўніцтве Беларускай АЭС асвецяць эксперты:

Міхаіл Міхадзюк - намеснік міністра энергетыкі,

Вольга Лугаўская - начальнік Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляд),

Міхаіл Філімонаў - генеральны дырэктар РУП "Беларуская атамная электрастанцыя".

З улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі мерапрыемства будзе праходзіць у фармаце відэабрыфінгу. Паглядзець прамую трансляцыю можна ў групе БЕЛТА ва "УКантакце".

Пытанні можна прысылаць у Viber і Telegram на нумар 8044-583-84-04, на e-mail: pressuser@belta.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі