Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

В'етнам плануе стварыць у Беларусі вытворчасць чаю і кавы

Эканоміка 14.03.2019 | 16:35
Фам Хай і Міхаіл Мясніковіч
Фам Хай і Міхаіл Мясніковіч

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца стварыць сумесную з В'етнамам вытворчасць чаю і кавы, паведаміў сёння пасол гэтай краіны Фам Хай на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

На перагаворах абмяркоўваліся перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "З беларускімі і в'етнамскімі партнёрамі мы будзем прапрацоўваць пытанне аб стварэнні сумеснай вытворчасці па выпуску чаю і кавы на тэрыторыі Беларусі", - праінфармаваў пасол. Ён нагадаў, што ў В'етнаме рэалізуюцца два вялікія праекты з удзелам беларускіх кампаній - па вытворчасці грузавых аўтамабіляў і малочных прадуктаў. Дыпламат выказаў упэўненасць у тым, што яны будуць садзейнічаць росту тавараабароту паміж краінамі. "Беларусі і В'етнаму трэба пераходзіць ад простага гандлю да вытворчай кааперацыі, ствараць сумесныя прадпрыемствы і вытворчасці. Такі падыход дасць магчымасць павялічыць аб'ём узаемнага гандлю да $500 млн", - упэўнены пасол.

Фам Хай падзякаваў Міхаілу Мясніковічу за асабісты ўклад ва ўмацаванне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння дзвюх краін. Ён таксама праінфармаваў, што ў 2019 годзе старшыня Нацыянальнага сходу В'етнама Нгуен Тхі Кім Нган плануе наведаць Мінск з афіцыйным візітам. Дыпламат разлічвае на тое, што беларускі спікер акажа яму садзейнічанне і падтрымку.

У сваю чаргу Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што прыезд спікера парламента В'етнама стане стымулам для актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва, рэалізацыі новых сумесных праектаў. "Нам трэба выходзіць на больш актыўную фазу інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прамысловай кааперацыі", - упэўнены старшыня Савета Рэспублікі. Ён прапанаваў паскорыць рэалізацыю сумесных праектаў на тэрыторыі В'етнама і папрасіў садзейнічаць прыняццю в'етнамскімі дзяржорганамі неабходных дакументаў для запуску і паспяховага развіцця гэтых прадпрыемстваў.

У час сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы работы сумеснага завода "МАЗ-Азія", а таксама ўмовы паставак беларускай сыравіны для выпуску малочнай прадукцыі ў В'етнаме. Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі тэхнікі, запатрабаванай на в'етнамскім рынку, у тым ліку трактароў. У 2018 годзе аб'ём іх экспарту вырас больш як у 3 разы ў параўнанні з 2017 годам. Гэтыя лічбы могуць быць большыя, упэўнены Міхаіл Мясніковіч.

Спікер адзначыў зацікаўленасць беларускага боку ў павелічэнні імпарту з В'етнама гарбарнай сыравіны для вытворчасці абутку, а таксама кавы, рыбы і іншай прадукцыі.

Старшыня Савета Рэспублікі выказаў упэўненасць у тым, што Беларусь і В'етнам маюць патэнцыял для пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Асаблівую ўвагу, на яго думку, неабходна ўдзяліць узаемадзеянню па пагадненні аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і В'етнамам. Міхаіл Мясніковіч падкрэсліў, што гэты напрамак мае вялікія рэзервы, і папрасіў арыентаваць дзяржорганы В'етнама на больш актыўную работу. "Трэба скарыстацца яго перавагамі для таго, каб нарасціць аб'ём узаемнага гандлю", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Ход уборкі збожжавых Уборачная плошча збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) - 2162 тыс. га.