Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 верасня 2024, 15:40

В'етнам папоўніў спіс пакупнікоў беларускага сухога малака праз БУТБ

Фота з архіва
Фота з архіва
3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пул замежных пакупнікоў сухога малака на Беларускай універсальнай таварнай біржы папоўніўся яшчэ адной краінай. Набываць гэту прадукцыю на біржавых таргах пачалі рэзідэнты Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.

Першая біржавая здзелка паміж айчынным малакаперапрацоўчым прадпрыемствам і в'етнамскай гандлёвай кампаніяй была заключана з прымяненнем адраснага менізму, які дзейнічае на БУТБ з 9 жніўня. Аб'ём закупкі склаў 52 т.

"За жнівень у мэтах куплі сухога малака і іншай малочнай прадукцыі беларускай вытворчасці на біржавую пляцоўку прыйшлі пакупнікі з сямі новых краін. Частка з іх правяла ўжо свае першыя здзелкі па класічнай, або "адраснай" схеме. Гэта, напрыклад, кампаніі - імпарцёры з Саудаўскай Аравіі і В'етнама. Акрамя таго, у бліжэйшай перспектыве чакаюцца пробныя закупкі з боку рэзідэнтаў Венесуэлы, Малайзіі, Амана і Туркменістана", - расказалі ў прэс-службе.

Паводле інфармацыі БУТБ, за 8 месяцаў бягучага года на экспарт пры дапамозе біржавых таргоў рэалізавана 49,6 тыс. т сухога абястлушчанага і натуральнага малака. Для параўнання: за ўвесь мінулы год гэты паказчык быў роўны 8,6 тыс. т.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі