Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 кастрычніка 2021, 15:46

ВЭБ.РФ: рашэнне наконт астатку сродкаў па крэдыце на будаўніцтва БелАЭС яшчэ не прынята

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне наконт астатку сродкаў па крэдыце на будаўніцтва БелАЭС яшчэ не прынята. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік старшыні - член праўлення ВЭБ.РФ Святлана Ячэўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Святланы Ячэўскай, рашэнне наконт астатку па крэдыце на будаўніцтва БелАЭС Мінфінам Расіі яшчэ не прынята. "Могуць быць прадоўжаны тэрміны для далейшай выбаркі сродкаў па крэдыце. Калі на гэты кантракт яшчэ патрэбны такі ліміт, то яго разумна лангіраваць. А калі ён не патрэбны, то гэты астатак разумна перакладваць у іншы фінансавы інструмент для аказання дадатковай дапамогі краіне-партнёру", - сказала яна.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца паблізу Астраўца. Для першай АЭС у Беларусі выбраны расійскі праект пакалення 3+. Ураду Беларусі быў прадастаўлены дзяржаўны экспартны крэдыт РФ для будаўніцтва атамнай электрастанцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі