Фота Мінпрама
22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве прамысловасці адбылося афіцыйнае прадстаўленне новага першага намесніка міністра Андрэя Канюшкі. Міністр прамысловасці Аляксандр Яфімаў адзначыў, што гэта назначэнне - важны крок у развіцці ведамства, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрама.
"Андрэй Васільевіч мае багаты прафесійны вопыт у галіне эканомікі, у тым ліку курыраваў работу прамысловых прадпрыемстваў Гомельскага рэгіёна. Таму яго кампетэнцыі і бачанне сітуацыі як экс-прадстаўніка мясцовага органа ўлады прыўнясуць у развіццё галіны сінергетычны эфект, дапамогуць эфектыўна вырашаць актуальныя задачы і дасягаць пастаўленых мэт", - выказаў упэўненасць кіраўнік ведамства.
Аляксандр Яфімаў звярнуў увагу на шырокае кола абавязкаў першага намесніка, які ажыццяўляе каардынацыю і кантроль за эфектыўным вытворча-тэхнічным і фінансава-эканамічным развіццём арганізацый аўтамабільнага і агульнага машынабудавання, аўтакампанентаў і металургіі.
З улікам стратэгічных задач беларускай прамысловасці па максімальным асваенні выпуску ўсяго спектра высокатэхналагічнай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, міністр арыентаваў Андрэя Канюшку на ўзмацненне ўзаемадзеяння з прадпрыемствамі, павышэнне эфектыўнасці работы холдынгавых структур. "Неабходна надаць імпульс развіццю ключавых напрамкаў у прамысловасці. Задача - як мінімум да 2030 года не адставаць ад агульнасусветных трэндаў. А гэта ўкараненне беспілотных тэхналогій, штучнага інтэлекту, аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў, стварэнне прамысловых робатаў", - рэзюмаваў Аляксандр Яфімаў.
Цырымонія прайшла ў фармаце рабочага пасяджэння з удзелам кіраўніцтва і супрацоўнікаў цэнтральнага апарату ведамства, а таксама старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці "Белпрафмаш" Валерыя Курсевіча.
Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка ў рамках кадравага дня ўзгадніў назначэнне першым намеснікам міністра прамысловасці Андрэя Канюшкі, які раней займаў пасаду намесніка старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.-0-