ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2021, 14:04

Варановіч: уклад турызму ў эканоміку Беларусі плануецца павялічыць да 3,1 працэнта да 2035 года

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уклад турызму ў эканоміку Беларусі плануецца павялічыць да 3,1 працэнта да 2035 года. Аб гэтым паведаміла сёння дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Ірына Варановіч, выступаючы з дакладам на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Перспектывы развіцця турызму ў сучасных умовах: сусветныя тэндэнцыі і рэгіянальныя кантэксты", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла Ірына Варановіч, стратэгічнымі мэтамі развіцця турызму з'яўляюцца павелічэнне ўкладу турызму ў эканоміку Беларусі з 2,2 працэнта ў 2016 годзе да 3,1 працэнта ў 2035 годзе, экспарту турыстычных паслуг да $1 млрд (2019 год - $265,4 млн), долі рэспублікі ў сусветных турыстычных даходах з 0,04 працэнта да 0,1 працэнта, а таксама ўваходжанне Беларусі ў лік 100 дэстынацый устойлівага турызму і ў лік 50 краін з найбольш высокім паказчыкам індэкса канкурэнтаздольнасці ў сферы падарожжаў і турызму.

"Пытанні ўмацавання вертыкалі кіравання турызмам з'яўляюцца даволі актуальнымі: на комплекснай і ўстойлівай аснове, з прымяненнем прынцыпаў разумнага і эфектыўнага кіравання магчымы эканамічны рост з дапамогай турыстычнага складніка, у тым ліку і дастойнае развіццё турысцкай інфраструктуры, якая адпавядае міжнародным стандартам", - сказала дырэктар.

Адказвае за развіццё турызму ў Беларусі Міністэрства спорту і турызму праз сваё структурнае падраздзяленне - Дэпартамент па турызме - і падведамнае Нацыянальнае агенцтва па турызме. Дзяржаўная вертыкаль кіравання галіной на рэгіянальным узроўні ўключае галоўныя ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, адпаведныя падраздзяленні рай- і гарвыканкамаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі