ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 жніўня 2021, 16:17

Ва Узбекістане прыйшліся даспадобы беларускія ялавічына, сыры і масла

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У студзені - чэрвені 2021 года аб'ём тавараабароту Беларусі і Узбекістана склаў $137,3 млн (125 працэнтаў да ўзроўню студзеня - чэрвеня 2020 года). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ва Узбекістане.

Аб'ём экспарту тавараў склаў $114,8 млн (129,7 працэнта), імпарту - $22,5 млн (105,6 працэнта). Сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае ў памеры $92,3 млн.

У бягучым годзе Беларусь на 61,4 працэнта нарасціла экспартныя пастаўкі ва Узбекістан ялавічыны - да $29,2 млн (дадатная дынаміка паставак гэтай таварнай пазіцыі захоўваецца трэці год запар). Пастаўкі сыроў выраслі ў 1,4 раза, сметанковага масла - у 3,1 раза.

Упершыню ажыццёўлены пастаўкі ва Узбекістан тэкстыльнага адзення, павялічыўся экспарт цэлюлозы - у 9 разоў, драўняна-валакністых і драўняна-стружкавых пліт - у 8,2 раза, сінтэтычных ніцей - у 3,9 раза, мыйных і ачышчальных сродкаў - у 3,2 раза.

Істотна ўзраслі экспартныя пастаўкі на ўзбекскі рынак беларускіх халадзільнікаў (у 2,6 раза), шпалераў (у 2,1 раза), керамічнай пліткі (у 2,1 раза), газавых пліт (у 1,5 раза).

Беларусь традыцыйна закупляе ва Узбекістане баваўняную пражу і трыкатаж, свежую і кансерваваную плодаагароднінную прадукцыю. У бягучым годзе таксама ўзраслі пастаўкі ў Беларусь узбекскіх кансерваваных фруктаў (у 10 разоў), кавуноў і дынь (у 2,2 раза), абрыкосаў і чарэшні (рост у 1,9 раза).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі