Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лютага 2019, 16:08

Узровень аплаты электра- і цеплаэнергіі ў 2018 годзе склаў 98,4 працэнта

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень аплаты электрычнай і цеплавой энергіі ў 2018 годзе склаў 98,4 працэнта, запазычанасць спажыўцоў на 1 студзеня 2019 года - Br1 млрд 72,3 млн, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"У 2018 годзе спажыўцам рэспублікі адпушчана электрычнай і цеплавой энергіі на суму Br8 млрд 912 млн, узровень аплаты склаў 98,4 працэнта", - паведамілі ў прэс-службе.

Шэраг арганізацый не забяспечылі поўную аплату адпушчанай ім энергіі. Па арганізацыях Мінбудархітэктуры яна склала 97,8 працэнта, Мінсельгасхарча - 92,3 працэнта, канцэрна "Беллегпрам" - 98,4 працэнта, Дзяржкамваенпрама - 99,5 працэнта, Белкаапсаюза - 96,5 працэнта, Нацыянальнай акадэміі навук - 95,3 працэнта.

Арганізацыі камунальнай формы ўласнасці за 2018 год не забяспечылі 100-працэнтны ўзровень аплаты адпушчанай энергіі па ўсіх абласцях і Мінску. Так, па Брэсцкай вобласці ўзровень аплаты склаў 98,3 працэнта, па Віцебскай - 92,1 працэнта, па Гомельскай - 90,2 працэнта, па Гродзенскай - 96,5 працэнта, па Мінскай - 89,1 працэнта, па Магілёўскай - 92,9 працэнта і па Мінску - 96,7 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі