Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 кастрычніка 2024, 14:40

Узоры кар'ернай тэхнікі, вытворчасць, музей. Што паказалі Мантураву на БЕЛАЗе
 

28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі Дзяніс Мантураў наведаў ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дэлегацыю суправаджалі намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Віктар Каранкевіч, генеральны дырэктар ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ" Сяргей Лесін і іншыя.

Генеральны дырэктар БЕЛАЗа расказаў аб развіцці холдынга, вырабляемай тэхніцы. Дзяніс Мантураў азнаёміўся з экспазіцыяй музея працоўнай славы прадпрыемства і адным з вытворчых цэхаў, пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей. У запісе адзначаецца: "Завадчане БЕЛАЗа! Вы вырабляеце сучасную тэхніку, добра вядомую далёка за межамі Беларусі. Разлічваю на паглыбленне вытворчай кааперацыі з расійскімі прадпрыемствамі. Поспехаў у дасягненні намечаных праектаў!"

Таксама дэлегацыі прадставілі вырабляемую кар'ерную тэхніку, у тым ліку БЕЛАЗ-75304 з рухавіком Каломенскага завода. Практычна ўсе яго кампаненты беларуска-расійскія. Рухавік 16-36ДГ распрацаваны каломенскімі канструктарамі па тэхнічным заданні калег з БЕЛАЗа. Сілавая ўстаноўка - магутная і эканомная. Чатырохтактавы васьміцыліндравы дызельны матор, які мае поўную магутнасць 2,4 тыс. к.с., па асноўных тэхнічных характарыстыках не ўступае імпартным аналагам. За кошт паніжаных абаротаў дызель-генератара мае павялічаны эксплуатацыйны рэсурс і патрабуе меншых затрат на тэхабслугоўванне. Былі прадстаўлены і самазвалы грузападымальнасцю 220 т з рухавікамі Уральскага дызель-маторнага завода.

Кіраўнік БЕЛАЗа расказаў аб ходзе рэалізацыі інвестыцыйных праектаў Саюзнай дзяржавы ў сферы машынабудавання.

"Расійская Федэрацыя - наш ключавы партнёр як у якасці спажыўца тэхнікі, так і ў якасці пастаўшчыка ключавых кампанентаў, - адзначыў Сяргей Лесін. - Урад Расійскай Федэрацыі аказвае нам дапамогу: на льготных умовах выдзелены крэдыт для рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы на нашай асноўнай пляцоўцы ў Жодзіне, а таксама на пляцоўках прадпрыемстваў холдынга - у Оршы і Пінску. Так, напрыклад, у Пінску мы з расійскай кампаніяй стварылі сумеснае прадпрыемства па вырабе аксіяльна-поршневых помпаў. Раней гэта прадукцыя пастаўлялася з Германіі, а сёння мы пастаўляем на канвеер прадукт, выраблены ў Пінску".

БЕЛАЗ - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Прадпрыемства выпускае звыш 80 мадэлей кар'ерных самазвалаў грузападымальнасцю ад 30 т да 450 т і больш за 15 мадэлей спецтэхнікі. Геаграфія паставак ахоплівае звыш 80 краін. БЕЛАЗ займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грызападымальнасці, а таксама вырабляе буйнейшы ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі